Дазвол на паляванне

Официально

    Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 20 жніўня па 30 верасня дазволена паляванне на дарослых самцоў лася, аленя высакароднага і плямістага, лані, а таксама селекцыйных жывёл гэтых відаў любога полу і ўзросту.

    Паляванне можа праводзіцца на працягу сутак спосабамі з засады і з падыходу. Дазваляецца прымяняць наразную (з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў), гладкаствольную (з выкарыстаннем патронаў з куляй) і кідальную (лукі і арбалеты) паляўнічую зброю. Акрамя таго, па 30 верасня працягваецца паляванне на казулю. Здабычы падлягаюць дарослыя самцы і селекцыйныя жывёлы.

Васіль ПАЎЛАЎ,

в. а. начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий