Заключэнне дагавароў

Официально

Паважаныя грамадзяне!

    Згодна з даручэннем Урада і дзеючым заканадаўствам, РУП «Валожынскі жылкамунгас» пачынае праводзіць работу па заключэнні дагавораў на аказанне паслуг па цеплазабеспячэнні для патрэб ацяплення і (ці) гарачага водазабеспячэння.

    Грамадзяне, якія пражываюць у шматкватэрных жылых дамах і карыстаюцца цеплавой энергіяй цэнтральнага цеплазабеспячэння, абавязаны заключыць дагаворы па тыпавой форме. У гэтай сувязі РУП «Валожынскі жылкамунгас» просіць уласнікаў (наймальнікаў) жылых памяшканняў, што атрымалі тыпавы дагавор, запоўніць яго, падпісаць і выслаць (перадаць) адзін экзэмпляр у разлікова-касавы цэнтр РУП «Валожынскі жылкамунгас» па адрасе: 222357, г. Валожын, вул. Міру, 12.



Добавить комментарий