Паважаныя жыхары Валожыншчыны, работнікі адукацыі! Дарагія рабяты!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

    1 верасня – агульнае свята, яно дарагое ўсім пакаленням. Адукацыя была і застаецца важнейшым складальнікам у станаўленні і развіцці кожнага чалавека. Гэта залог паспяховай будучыні. Ад тых, хто сёння сядзіць за школьнымі партамі і ў студэнцкіх аўдыторыях, залежыць будучыня нашага раёна, вобласці, краіны.

    У нашай дзяржаве створаны спрыяльныя ўмовы для ўсеагульнай і, галоўнае, якаснай адукацыі. У першы восеньскі дзень мы адзначаем свята тых, хто толькі пачынае школьнае жыццё, і тых, хто ўжо ўпэўнена ідзе па дарозе ведаў. А таксама мудрых настаўнікаў, якія перадаюць маладому пакаленню бясцэнны вопыт, назапашаны многімі дзесяцігоддзямі, забяспечваюць юных грамадзян усім неабходным, каб яны сталі сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

    Ад усёй душы жадаю работнікам адукацыі здароўя і поспехаў. Вашы прафесіяналізм і творчасць – залог якаснага навучання.

    Дарагія першакласнікі, школьнікі, студэнты! Няхай у новым навучальным годзе вам пакараюцца самыя высокія вяршыні ведаў, ажыццяўляюцца самыя смелыя задумы, а ў дзённіках і заліковых кніжках з’яўляюцца толькі выдатныя адзнакі!

 Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

 

Дарагія валожынцы!

    Віншуем навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і педагогаў, работнікаў адукацыі, а таксама бацькоў і ўсіх жыхароў Валожыншчыны з Днём ведаў!

    1 верасня – старт новага навучальнага года. Важнасць гэтага дня ў жыцці кожнага чалавека не паддаецца сумненню. Асаблівыя віншаванні тым, хто ўпершыню пераступіў парог школы. Няхай для вас, дарагія першакласнікі, гэты дзень стане светлым пачаткам шчаслівага, паспяховага шляху ў вялікі свет!

    Жадаем усім маладым людзям, каб кожны ўрок прыносіў новыя адкрыцці, а навучальны год быў выніковым. Жыццёвай вам энергіі, веры ў сябе і ў свой талент, шчырай цікавасці да ведаў і поспехаў у спасціжэнні сакрэтаў навук! Старэйшаму пакаленню – цярпення, мудрасці і разважлівасці.

    З надыходзячым святам усіх! Новых ведаў, уражанняў і адкрыццяў!

І. С. МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання,

М. В. РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars