Дзіця – галоўны пасажыр

    Напярэдадні новага навучальнага года на тэрыторыі вобласці супрацоўнікі службы ДАІ арганізавалі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.

     Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму не губляе сваёй актуальнасці. Сёлета нават назіраецца рост аварый з удзелам непаўналетніх. Асабліва шкада, калі ахвярамі становяцца зусім маленькія грамадзяне нашай краіны. На мінулым тыдні ў раёне прайшла акцыя “Дзіця – галоўны пасажыр”. Інспектары дзяржаўтаінспекцыі пракантралявалі галоўныя аўтатрасы і праверылі, ці прытрымліваюцца вадзіцелі правіл перавозкі непаўналетніх пасажыраў, ці выконваюць патрабаванні хуткаснага рэжыму. Самыя дысцыплінаваныя ўладальнікі аўтатранспарту атрымалі падарункі.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Віталя МЫШЛЁНА

    Старшы дзяржаўтаінспектар маёр міліцыі Андрэй БОБРЫК уручае жыхарцы Валожына Але САДОЎСКАЙ і яе шасцігадовай дачцэ Ульяне часопісы, якія ў малюнках і даступнай мовай расказваюць пра Правілы дарожнага руху.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars