У новым навучальным годзе бяспечных усім дарог!

Пад такім дэвізам 31 жніўня на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

    З пачатку 2018 года зарэгістраваны 58 ДТЗ (2017 – 30) з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 7 дзяцей загінулі (2017 – 2) і 58 (2017 – 32) траўмаваныя. 22 ДТЗ адбыліся з удзелам дзяцей-пасажыраў, 26 – з удзелам дзяцей-пешаходаў, з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў – 8 ДТЗ, 2 ДТЗ з удзелам вадзіцеляў. 19 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей.

    З удзелам дзяцей-пешаходаў зарэгістраваны 26 ДТЗ, у выніку якіх 26 дзяцей атрымалі траўмы. 15 ДТЗ учынены па віне дзяцей. Памылкі непаўналетніх пешаходаў, што сталі прычынамі ДТЗ:

     – пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;

   – нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю;

    – знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

    Звычайна дзеці трапляюць у дарожныя здарэнні не таму, што не ведаюць ПДР, а таму, што небяспека для іх была скрыта стаячым аўтамабілем, дрэвамі, плотам, кіёскам і інш. Даволі часта ў дварах жылых дамоў адбываюцца наезды на дзяцей-пешаходаў. Вялікую небяспеку ствараюць прыпаркаваныя аўтамабілі. Тут вельмі важна нагадаць дзецям, што з-за любой перашкоды выхад на дарогу небяспечны. Перш чым выходзіць, трэба пераканацца, што паблізу не едзе машына. Што тычыцца дзяцей да 6 гадоў, то тут любы промах з боку бацькоў можа прывесці да непапраўных вынікаў. Бацькі стаяць, размаўляюць з суседзямі, па тэлефоне, тым самым могуць выпусціць з-пад увагі сваё дзіця.

      Акрамя таго, адной з прычын траўміравання пешаходаў на дарогах з’яўляецца недысцыплінаванасць вадзіцеляў і невыкананне патрабаванняў Правіл у частцы праезду імі нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі пешаходам.

    З пачатку года адбыліся 22 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх 7 дзяцей загінулі, 22 – атрымалі траўмы. У 9 здарэннях пацярпелыя дзеці перавозіліся з парушэннем правіл перавозкі непаўналетніх.

    У гэтым годзе зарэгістраваны 8 ДТЗ з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў, 5 з іх адбыліся па віне саміх жа веласіпедыстаў. Няведанне Правіл і няўважлівасць дзяцей, а таксама знаходжанне дзяцей-веласіпедыстаў да 14-гадовага ўзросту на дарогах агульнага карыстання без суправаджэння дарослых прыводзяць да непрыемных выпадкаў на дарозе.

    Зарэгістраваны 2 ДТЗ з удзелам непаўналетніх вадзіцеляў.

    У выпадку выяўлення супрацоўнікамі міліцыі фактаў парушэння ПДР непаўналетнімі ў дачыненні да бацькоў могуць быць складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт. 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Сяргей ГЕЛДА,

намеснік начальніка Валожынскага РАУС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars