Гран-пры Каравана Культуры

    Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў можа пахваліцца двума Гран-пры Каравана Культуры. У мінулым годзе пераможцам чэрвеньскага фестывалю стаў калектыў народных інструментаў «Менестрэлі» (кіраўнік Кацярына Дварэцкая). А ў гэтым годзе ў ліпені галоўны прыз атрымаў вакальны калектыў «Іслачанка» (кіраўнік Юлія Скурко).

    Поўная зала культурнага цэнтра вельмі цёпла вітала ўдзельнікаў з розных краін, што прадстаўлялі цікавую праграму. Гледачы захапляліся выступленнямі вакалістаў, якія выконвалі песні на розных мовах. Уладальнікам Гран-пры стаў вакальны калектыў «Іслачанка» ў катэгорыі класічнага вакалу з праграмай беларускіх песень. Юныя артысты паспяхова выступілі і атрымалі высокую ацэнку міжнароднага складу журы.

    Таксама дзеці наведалі музей «Балтыка ў мініяцюры» ў горадзе Мендзыздрое (Польшча), Рэгіянальны гістарычны музей імя Анджэя Каўбы і «Скансэн славян і вікінгаў» у горадзе Волін (Польшча), з захапленнем аглядалі горад Брэмен (Германія) і, вядома, атрымлівалі асалоду ад Балтыйскага мора.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars