Гучаў урачыста першы званок

Свята Першага званка прайшло 1 верасня ва ўсіх навучальных установах Валожыншчыны. Па традыцыі, у гэты дзень павіншавалі школьнікаў не толькі настаўнікі і бацькі, але і прадстаўнікі раённай улады.  З ганаровай місіяй у СШ № 1 райцэнтра прыбыў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА.

    У школе сёлета вучацца 607 дзяцей. Адкрыюць для сябе багатую і цікавую краіну ведаў 70 першакласнікаў. Для усёй гэтай вялікай грамады на ўрачыстай лінейцы гучалі віншавальныя словы выступоўцаў. Людзі з багатым жыццёвым вопытам шчодра дзяліліся ім, раючы школьнікам заўзята спасцігаць мудрасць і веліч навукі, дасягаць новых вышынь і быць прыкладам для гонару…

   

Падарункам СШ № 1 райцэнтра ад старшыні райвыканкама М. А. АСТРЭЙКІ стала новае халадзільнае абсталяванне для харчаблоку. 

 

   Сярод ганаровых гасцей школы быў і знакаміты выпускнік 1994 года Аляксей Аляксеевіч ЛЯХНОВІЧ, які сёння працуе намеснікам міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

 

 Для першакласнікаў усё было незвычайна і дужа цікава…


Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars