1 верасня ў Івянецкай школе

   За лета ў Івянецкай школе адбылося шмат станоўчых змен: прайшоў рамонт кабінетаў, актавай і спартыўнай залаў, калідораў, абноўлены і ўпарадкаваны двор. Усё было добра падрыхтавана да новага навучальнага года. 

   На святочную падзею 1 верасня сабралася шмат івянчан: па самых сціплых падліках, больш за тысячу жыхароў мястэчка прыйшлі ў школу ў гэты дзень. На лінейцы гучалі шчырыя віншаванні, вершы. Настаўнікам, якія плённа працавалі на працягу мінулага года, былі ўручаны граматы і падзякі ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама. Перад вучнямі традыцыйна выступіў з прамовай ксёндз Лех Баханэк.

    Напрыканцы ўрачыстасці першакласнікі – а іх у гэтым годзе 63 – атрымалі ад адзінаццацікласнікаў сімвалічныя падарункі, і ўсе разышліся па кабінетах, каб праслухаць першы ўрок.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars