Свята з нагоды новага навучальнага года ў сярэдняй школе № 2 г. Валожына

Общество

   Свята з нагоды новага навучальнага года ў сярэдняй школе № 2 г. Валожына прайшло шматлюдна і весела. У якасці ганаровых гасцей на лінейцы прысутнічалі спецыяліст фінансавага аддзела Валожынскага райвыканкама Святлана Церах і спецыяліст аддзела адукацыі Марына Стасяловіч. Яны выступілі з віншаваннямі і добрымі словамі для вучняў і іх бацькоў, педкалектыву.

    Цяпер у школе вучацца 389 чалавек, з іх 48 – першакласнікі, якія ўпершыню сядуць за парту ў гэтым годзе.Школу доўга рыхтавалі да новай сустрэчы з вучнямі: усе кабінеты абноўленыя, прайшоў капітальны рамонт фае перад абедзеннай залай, цалкам адрамантавана сталовая, добраўпарадкавана тэрыторыя ўстановы.

    Пасля лінейкі класныя кіраўнікі правялі для дзяцей першы ўрок. Фармат заняткаў ва ўсіх класах быў розны, але тэма была адна – “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Фота Віталя МЫШЛЁНА



Добавить комментарий