На дзяржаўным узроўні

    Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сумесна з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы 11-12 верасня правялі ў Мінску круглы стол па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі кангрэса з Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Грэцыі, Румыніі. Узначальвала дэлегацыю старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром.

     Беларусі цікавы вопыт Савета Еўропы ў сферы мясцовага самакіравання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй КМРУ.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што круглы стол прынёс пэўную карысць не толькі Беларусі, але і ў цэлым Еўропе, а таксама самому кангрэсу. Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Гудрун Мослер-Цёрнстром за магчымасць правесці ў Мінску такое мерапрыемства.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць вопыт міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Расіяй, Украінай, краінамі Балтыі ў рамках трансгранічных праграм. «Восенню ў нас адбудуцца два буйныя мерапрыемствы. У кастрычніку – сустрэча кіраўнікоў рэгіёнаў Расіі, а затым у канцы месяца — Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Я з задавальненнем хачу запрасіць вас на гэтыя мерапрыемствы. І вы ўбачыце ўжо адчувальныя вынікі ад рэгіянальнага супрацоўніцтва», – адзначыў Прэзідэнт. Ён дадаў, што гатовы абмеркаваць любыя пытанні, якія ёсць у старшыні кангрэса.

    У сваю чаргу Гудрун Мослер-Цёрнстром адзначыла, што круглы стол – толькі пачатак супрацоўніцтва ў сферы мясцовага самакіравання. Яна падкрэсліла адкрытасць узаемадзеяння бакоў, а таксама тое, што абедзвюм структурам ёсць чаму павучыцца адна ў адной.

    Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы – кансультацыйны орган, які прадстаўляе мясцовыя і рэгіянальныя ўлады еўрапейскіх дзяржаў. Ён складаецца з Палаты мясцовых улад і Палаты рэгіёнаў. Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі мае статус запрошанага наглядальніка ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад.

Па матэрыялах БелТА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars