Ракаў спадабаўся

прадстаўніцтву Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы

    У рамках праграмы круглага стала, пра які расказваецца ў суседняй публікацыі, адбыўся візіт удзельнікаў Кангрэса ў аграгарадок Ракаў. Дэлегацыю, якую суправаджалі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая і інш., сустрэлі прадстаўнікі раённай улады.

    Сумесна дэлегаты наведалі касцёл Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка, завіталі ў Ракаўскую дзіцячую школу мастацтваў, пазнаёміліся з умовамі гандлю ў сельскай мясцовасці, а затым правялі сумеснае пасяджэнне з членамі сельскага выканаўчага камітэта. На ім прадстаўнікоў Кангрэса Савета Еўропы пазнаёмілі з Валожыншчынай, яе сацыяльна-эканамічнымі набыткамі, прыроднымі асаблівасцямі і турыстычнымі перспектывамі, адказалі на сустрэчныя пытанні. Задаволеныя ўбачаным, госці рушылі ў сталіцу рыхтавацца да круглага стала.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

 

Падчас наведвання Ракаўскага сельвыканкама перад прадстаўнікамі Кангрэса выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК.

   

Яркім і запамінальным для гасцей аграгарадка стала выступленне ансамбля «Менестрэлі» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars