Прававыя гарантыі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 № 7-З «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» па месцы працы аднаго з бацькоў сям’і, дзе выхоўваецца дзіця-інвалід, акрамя тых, хто працуе ў камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў, пры наяўнасці права прызначаюцца наступныя віды штомесячных дзяржаўных дапамог:

     – па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – у памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы, якая прымяняецца для вызначэння гэтага віду дапамогі ў залежнасці ад занятасці яе атрымальніка;

    – на дзіця-інваліда, старэйшага за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў – у памеры 70 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы.

    У выпадку выхавання ў сям’і іншых дзяцей:

    – ва ўзросце да 3 гадоў – на іх выплачваюцца дапамогі на дзяцей да 3 гадоў у памеры, што залежыць ад колькасці дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, якія выхоўваюцца ў сям’і, і занятасці атрымальніка дапамогі;

    – ва ўзросце пасля 3 гадоў – на іх выплачваюцца дапамогі ў памеры 50 працэнтаў БПМ.

    Прызначэнне названых вышэй дзяржаўных дапамог ажыццяўляецца:

    – па месцы працы (службы), вучобы (пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай або паслявузаўскай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі) або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, а калі маці (мачаха) у поўнай сям’і не працуе (не служыць), не навучаецца, не праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры і не з’яўляецца асобай, якая самастойна плаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, – па месцы працы (службы), вучобы або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры бацькі (айчыма) дзіцяці;

    – асобам, якія сумяшчаюць вучобу (пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай або паслявузаўскай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі) або праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме з працай, – па месцы вучобы або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры;

 –    асобам, якія працуюць, навучаюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі або праходзяць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме і адначасова з’яўляюцца асобамі, што самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, альбо выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з’яўляюцца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, – па месцы працы, вучобы або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры.

    Дзяржаўныя дапамогі прызначаюцца па заяўным прынцыпе на падставе заявы, пашпарта і дакументаў, названых у Пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян», і ў пунктах Палажэння аб парадку прызначэння і выплаты дапамог сем’ям, што выхоўваюць дзяцей, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 569, для адпаведнага віду дапамогі.

    У выпадку, калі ў поўнай сям’і маці (мачаха) дзяцей не працуе, дапамогі, прызначаныя па месцы працы бацькі (айчыма) дзяцей, могуць выплачвацца маці (мачасе) па іх заяве. Для вызначэння права на атрыманне штомесячных дзяржаўных дапамог неабходна звярнуцца ў названыя вышэй месцы прызначэння дапамог.

Валожынскі райаддзел

Мінаблупраўлення ФСАН

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars