Квэст у музеі

Незвычайна, творча і весела правялі першы ўрок новага навучальнага года вучні і настаўнікі 3-х класаў СШ № 1 г. Валожына.

     Работнікі краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая, Ніна Уладзіміраўна Бобрык, Ларыса Віктараўна Харук, Вольга Анатольеўна Радына і Віталій Мар’янавіч Казакевіч падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак квэст “З мінулага ў будучыню”.

  Цудоўны сонечны дзень падарыў удзельнікам гульні магчымасць правесці яе на свежым паветры. Па музейным двары з маршрутнымі лістамі ў руках ад адной умоўнай станцыі да другой перамяшчаліся чатыры зборныя каманды і паступова разматвалі клубок загадак, што тычыліся гістарычнага мінулага і сучаснасці Валожыншчыны. Квэст дазволіў кожнаму паказаць і пашырыць свае веды адносна вядомых асоб, дат, архітэктуры, флоры і фаўны роднага краю. Перамагла ў карыснай сяброўскай сустрэчы, вядома ж, дружба. Разам з настаўнікамі Галінай Казіміраўнай Бандаравец, Ірынай Аляксандраўнай Касаногавай і Таццянай Леанідаўнай Каланцэр дзеці склалі пасланне ў мінуўшчыну, дзе пастараліся паказаць сваім продкам сённяшні дзень роднага горада. У паветраным шары гэты ліст падняўся ў неба пад гучныя апладысменты ўдзельнікаў мерапрыемства.

    Дырэктар установы культуры Н. П. Лоўчая ўручыла кожнаму школьніку памятныя дыпломы ў розных намінацыях.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars