Сабраў сяброў “Ракаўскі фэст”

    Крэатыўна. Ярка. Самабытна. Незабыўна. Менавіта так можна апісаць падзеі «Ракаўскага фэсту», які прайшоў на Валожыншчыне трэці раз. Унікальная мясцовая культура, што на працягу стагоддзяў спалучыла ў сабе лепшыя традыцыі роднай краіны, суседніх Польшчы і Літвы, далёкага Ізраіля, зноў праявілася ў поўным сваім харастве. На сцэне спрачаліся талентамі прадстаўнікі названых дзяржаў. Вітаў Ракаў і знакамітых Піта Паўлава, гурты «Стары Ольса», “Kapela ze Wsi Warszawa” і многіх-многіх іншых… Самыя азартныя хадзілі «Сцежкамі кантрабандыстаў», удзельнічалі ў флэш-мобе «Затанчым разам», радаваліся феерверку… Падрабязней у нашым фотарэпартажы. А хочаце больш здымкаў – калі ласка на сайт раённай газеты www.psl.by!!!

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі многіх іншаземных ведамстваў. Пасля афіцыйнага адкрыцця свята, якое правёў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч ШАКУН, на сцэне перад ракаўчанамі і гасцямі фэсту выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Беларусі Алон ШАГАМ.

Пакуль шматлікія самадзейныя і прафесіянальныя калектывы з Беларусі, Польшчы, Літвы, Ізраіля стваралі цудоўную святочную атмасферу выдатнымі галасамі, змястоўнымі тэкстамі, душэўнай музыкай, пластыкай, усё больш і больш гледачоў збіралася на галоўнай плошчы аграгарадка.

Старшыня Ракаўскага сельвыканкама Аляксандр Антонавіч МЯКІНКА і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама запрашалі паглядзецца ў чароўнае люстэрка…

Ва ўсіх кутках аграгарадка працавалі шматлікія выставы. Адну з іх прадстаўляла дырэктар раённага краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна ЛОЎЧАЯ.

Па вуліцах Ракава няспешна шпацыравалі ўдзельнікі квэсту «Сцежкамі кантрабандыстаў». Ад жадаючых сфатаграфавацца з імі адбою не было.

Наш знакаміты зямляк, доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў Пятровіч РАГОЙША запрашаў наведаць уласнаствораны «Музей малой радзімы», дзе праводзіў цудоўную экскурсію. Многія з успамінаў былі звязаны з яго блізкім сябрам, класікам айчыннай літаратуры Уладзімірам Караткевічам.

Старадаўнія звычаі шматнацыянальнай культуры, якой славіўся Ракаў і яго ваколіцы, не забыты і сёння. Весела артыстам – весела і гасцям!

Прадукцыя шматлікіх рамеснікаў карысталася попытам і ў дарослых, і ў малых.

Уражаннямі і здымкамі дзяліўся з нашымі

паважанымі чытачамі Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars