16 верасня – дзень работнікаў лесу

Аграрный сектор и промышленность

Сёлета ДЛГУ «Валожынскі лясгас» рэалізаваў на экспарт перапрацаванай драўніны з дабаўленай вартасцю амаль на мільён долараў. Гэта піламатэрыялы, тэхналагічная сыравіна. На майстарскім участку ў Багданаве працуе лінія па выпуску шчэпкі. Шчэпка – тавар запатрабаваны як на айчынным рынку паліўных матэрыялаў, так і ў партнёраў з Літвы, Польшчы.

    Усяго ж лесарубамі нарыхтавана 107,2 тысячы метраў кубічных драўніны. Сярод найбольш паспяховых хочацца адзначыць калектыў Каменскага лясніцтва (ляснічы Рамуальд Антонавіч Казлоўскі). Леташні год выдаўся няпростым: давялося шмат папрацаваць у экстрэмальных умовах на тэрыторыі Любанскага лясгаса, дзе вялася барацьба з жуком-караедам. Але гэта не перашкодзіла прадпрыемству ажыццявіць інвестыцыі ў асноўны капітал у памеры 123000 рублёў з уласных сродкаў. Зараз у вытворчасці задзейнічаны тры новыя агрэгаты для высечкі ўчасткаў любой складанасці. Мадэрнізацыя і перааснашчэнне працэсаў дазволілі выйсці на новы ўзровень, застацца канкурэнтаздольнымі і разлічваць на стабільны матэрыяльны прыбытак.

    У авангардзе лясгасаўцаў – аператары “Харвестара” Дзмітрый Паўловіч і Міхаіл Шышкін.

    Нарыхтоўка драўніны хоць і з’яўляецца прыбытковай справай, але не застаюцца па-за ўвагай лесааднаўленчыя і лесаахоўныя работы, пабочная вытворчасць. Сёлета пасаджана 59 гектараў хвойнага і змешанага лесу, ачышчаны ад завалаў і смецця вялікія ўчасткі на тэрыторыях Ракаўскага і Румскага лясніцтваў, рэканструяваны лесагадавальнік, добраўпарадкавана тэрыторыя ўчастка “Клім”, сучасны выгляд набыў адміністрацыйны будынак Каменскага лясніцтва, адрамантаваны рамонтна-механічныя майстэрні каля лясгаса. Акрамя гэтага работнікі лясной гаспадаркі раёна выканалі план па нарыхтоўцы бярозавага соку, мёду, шышак, лекавых траў. Паляўнічая гаспадарка аказала паслуг на суму 23600 рублёў.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

    Леснікі-вальшчыкі Анатоль БОЙЧАНКА, Валерый РАМАНОВІЧ, Сяргей ПОКЛАД вядуць санітарную высечку хвойных дрэў, якія пашкоджаны жуком-караедам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *