Кліча восеньскае поле

    Землі вакол Сівіцы – самыя раўнінныя ў раёне, і прыбраныя палеткі там відаць далёка, як кінуць вокам. Восенню поле зусім іншае, чым вясной ці ўлетку: яно напоўнена спакоем. Шумныя птушыныя зграі ўжо адляцелі ў цёплыя краі, быццам свядома дорачы маці-зямельцы час адпачыць у цішыні пад яшчэ досыць яркім сонцам. І толькі гул далёкага трактара не дае наваколлю акунуцца ў самоту.

    Каля вёскі Каралёўшчына мінорны лад восені разганяў блакітны “Беларус 1221”, на якім механізатар КСУП “Сівіца” Алег Антонавіч БІБІК займаўся культывацыяй глебы. Сёлета гаспадарцы неабходна падрыхтаваць ворыва і засеяць азімымі культурамі 1200 гектараў. Калі параўнаць з леташнім клінам, то гэта нашмат больш. Тады пад снежны покрыў зерневымі засеялі плошчу ў 778 гектараў.

    Земляробчая практыка паказала, што, пасеяўшы восенню пшаніцу, трыцікале, жыта, можна ў будучым сезоне разлічваць на лепшую ўрадлівасць. Амаль два дзясяткі механізатараў гаспадаркі цяпер займаюцца азімымі. Як паведаміў аграном Леанід Уладзіміравіч Ахрэм, рапс і свірэпіца ўжо сышлі з павесткі, бо план па ім цалкам выкананы. Дзякуючы такім рупліўцам, як трактарыст Алег Бібік (а слоў пахвалы заслугоўваюць і ўсе іншыя яго калегі), у восеньскі працоўны графік гаспадарка ўкладваецца.    

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars