Восеньскія клопаты

Па стане на 1 верасня ў ААТ «Агра-Дубінское» пагалоўе буйной рагатай жывёлы склала 3992 адзінкі, з іх дойнага статку – 1307 галоў. Клопаты пра зімоўку – на першым плане ў гаспадарцы.

    Летам нарыхтавалі 931 тону сена, што ўдвая больш, чым у мінулым годзе. У сянажныя траншэі закладзена 14407 тон зялёнай масы, у тым ліку – 4720 тон з утрыманнем зерня. Не пустуюць і сіласныя ямы. Там ужо “даспяваюць” 4650 тон сакавітых кармоў. Да ўборкі гэтых культур гаспадарка ўжо прыступіла.

     Паралельна ідуць работы з перспектывай на будучы ўраджай. Пад азімы клін адведзены 1820 гектараў. Частка з іх ужо асвоена: 530 гектараў засеена рапсам, 100 – свірэпай. Да канца месяца будуць упарадкаваны палеткі і з іншымі азімымі зерневымі: пшаніцай, жытам, трыцікале.

    Асноўная нагрузка ў восеньскую кампанію кладзецца на плечы механізатараў. Іх атрад у “Дубінскім” не маленькі – 50 чалавек. У ліку лепшых – Ян Пашкоўскі, Яўген Арцюкевіч, Віктар Буро, Міхаіл Саломка, Мікалай Іванчык, Сяргей Шалкоўскі.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars