Адкрыйце дзверы правяраючым!

Безопасность и здоровье

Для захавання бяспекі пры карыстанні газам у быце Валожынскі РГЗ нагадвае, што своечасовае правядзенне тэхнічнага абслугоўвання газавага абсталявання забяспечвае яго безаварыйную работу. Газавыя катлы і калонкі, згодна з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі, павінны абслугоўвацца газазабеспячэнцкімі ці спецыялізаванымі арганізацыямі па заключаных дагаворах КОЖНЫ ГОД.

    Згодна з правіламі карыстання газам у быце (п. 11.3), спажывец газу павінен забяспечваць ва ўзгоднены з газазабеспячэнцкай арганізацыяй час бесперашкодны доступ да газавага абсталявання і газаправодаў. Адсутнасцю доступу лічыцца наяўнасць любых перашкод для работнікаў гэтых арганізацый, у тым ліку немагчымасць доступу ў памяшканне і на тэрыторыю зямельнага ўчастка па прычыне адсутнасці пражываючых, што пацвярджаецца актам, складзеным прадстаўнікамі газазабеспячэнцкай арганізацыі.

    У выпадку адмовы ад правядзення тэхнічнага абслугоўвання газавага абсталявання Валожынскі РГЗ разгледзіць пытанне аб адключэнні ад газазабеспячэння жылога дома (кватэры) у цэлым.

    Па пытаннях правядзення тэхнічнага абслугоўвання звяртацца па тэлефоне 54330.

В. БАЦЯН,

майстар СЭСГ Валожынскага РГЗ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *