У цэнтры ўвагі – дзеці!

З першага дня новага навучальнага года школьнікі Валожыншчыны сталі актыўнымі ўдзельнікамі другога этапу акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!».

    Выратавальнікі сустрэліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, іх бацькамі на ўрачыстых лінейках. Аднак на гэтым работнікі службы «101» не спыніліся. Акцыя мела працяг на «Уроках бяспекі». У ходзе мерапрыемстваў выратавальнікі арганізоўваюць для дзяцей кіналекторыі, конкурсы і віктарыны. Размаўляючы з вучнямі, яны закранаюць самыя розныя тэмы, ад свавольства з запалкамі да паводзін на вадаёмах. Акрамя таго, адпрацоўваюцца планы эвакуацыі, бо ўменне дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі – адна з умоў мінімальных страт.

Валожынскі РАНС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars