Плаванне загартоўвае і аздараўляе

Безопасность и здоровье

    Рэгулярнае плаванне станоўча ўплывае на фізіялагічны і псіхічны стан чалавека. Пры гэтым плаванне адносіцца да відаў спорту з самым нізкім працэнтам траўматызму. 

    Акрамя таго, што ў басейне фармуюцца мышцы і цела робіцца маладым і стройным, паляпшаецца работа крывяноснай і сардэчна-сасудзістай сістэм.

    На пытанне, што карысней – басейн ці мора – адказу быць не можа. У басейне, як правіла, ёсць інструктар, які навучыць правільна плаваць, падбярэ водныя практыкаванні ў залежнасці ад вашых патрабаванняў і праблем са здароўем. Плаванне ў моры і іншых вадаёмах таксама мае свае перавагі. Таму старайцеся плаваць пры любой магчымасці: часцей наведвайце басейн, а прынамсі хаця бы раз у год ажыццяўляйце падарожжа на мора.

Святлана НАХАЙ,

інструктар-валеолаг  Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *