Рэжым – аснова паспяховай вучобы

Безопасность и здоровье

Першыя месяцы пасля летніх канікул многія дзеці, асабліва малодшага ўзросту, з цяжкасцю прывыкаюць да школьных заняткаў. 

    Бацькі павінны паклапаціцца, каб дзеці клаліся спаць і прачыналіся ў адзін і той жа час. Няхай іх дзень пачынаецца з зарадкі. Добры настрой пасля сну дапаможа забяспечыць лямпа дзённага святла і сімпатычныя карцінкі на сценах.

    Здараецца, што дзіця адмаўляецца выконваць дамашнія заданні. Адна справа, калі гэта абумоўлена жаданнем гуляць, забаўляцца. Тут становішча выправіцца толькі дзякуючы вашаму цярпенню і ўменню заахвоціць сына ці дачку да вучобы. Бывае, што школьніку патрабуецца дапамога рэпетытара, каб лепш засвоіць матэрыял. А вось калі дзіця паводзіць сябе агрэсіўна, адмаўляецца ад любой формы заняткаў, скандаліць, плача, не засвойвае нават самыя элементарныя рэчы, то варта звярнуцца да псіхолага.

    І галоўнае – не ігнаруйце сваё дзіця, жывіце яго інтарэсамі і праблемамі. Няхай адчувае, што бацькі яго любяць і абароняць ад любых непрыемнасцей.

Ірына ГРЫКА,

урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *