Грыб невядомы – значыць неядомы

Безопасность и здоровье

   Збор грыбоў – адно з самых папулярных захапленняў. І як толькі распаўсюджваюцца чуткі, што ў лесе пайшлі баравікі ці апенькі, людзі масава адпраўляюцца на “ціхае” паляванне.

    Аднак кожны год адбываюцца непрыемнасці, а часам – і трагедыі, пасля ўжывання грыбных страў. Каб засцерагчы сябе і блізкіх ад атручвання, не рызыкуйце: незнаёмы грыб у кошык не кладзіце! Калі адшукалі нешта падобнае на сыраежку, але не ўпэўнены, што гэта яна, грыб не зразайце, а выкруціце з зямлі разам з ножкай і коранем. Калі ў самым нізе карэньчык прыкметна таўсцейшы, то гэта грыб атрутны, хутчэй за ўсё – бледная паганка. Дарэчы, у большасці ядавітых грыбоў, у тым ліку і ў мухамораў, ножка знізу падобна на булаву. Ніколі не бярыце пласцінчатыя грыбы з булававіднай ножкай!

    Перад тым, як гатаваць, не лішнім будзе праверыць грыбы на ўтрыманне радыёнуклідаў.

Ірына ГРЫКА,

урач-гігіеніст Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *