Праблема лішняй вагі

Безопасность и здоровье

    Сярод неспрыяльных для чалавека фактараў побач з ужываннем тытуню і алкаголю сваё месца займаюць няправільнае харчаванне і нізкая фізічная актыўнасць. А гэта прыводзіць да атлусцення. Праблема лішняй вагі ўжо дасягнула памераў эпідэміі, у тым ліку і сярод дзяцей.

    Галоўныя прынцыпы барацьбы з атлусценнем, распрацаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, накіраваны на здаровае харчаванне і павышэнне ўзроўню фізічнай актыўнасці. Рэкамендавана ўжываць у ежу больш прадуктаў расліннага паходжання, есці шмат свежай садавіны і гародніны, замяняць тлустае мяса фасоляй, бобам, сачавіцай, птушкай, рыбай. Змяншайце ў сваім рацыёне колькасць цукру, тлустых малочных прадуктаў. Не менш чым 30 хвілін у дзень удзяляйце фізічнай нагрузцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *