Засні, маленькі!

Безопасность и здоровье

Здаровы сон неабходны дзецям для нармальнага росту і развіцця. Але часта мы назіраем, што дзіця спіць неспакойна, прачынаецца, у яго здараюцца начныя кашмары або яно ходзіць у сне.

     Каб пералічаныя непрыемнасці вас абмінулі, завядзіце правіла: класціся і падымацца ў адзін і той жа час. Перад сном адмоўцеся ад рухавых гульняў, танцаў. Паклапаціцеся пра цішыню ў доме. Спальня павінна быць праветранай, але без скразнякоў. Не рэкамендуецца трымаць у дзіцячым пакоі пахучыя расліны ці букеты кветак, клетку з птушкамі. Звярніце ўвагу на колер абажура начной лямпы – ён павінен быць зялёным і ні ў якім разе – чырвоным.

Святлана НАХАЙ,

інструктар-валеолаг Валожынскага РЦГіЭ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *