Чырвоны Крыж падтрымаў школьнікаў

    Кіраўніком раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Антанінай Уладзіміраўнай Трацэўскай і яе памочнікамі праведзена значная работа падчас акцыі “Дзеці ідуць у школу”.

     З дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынку ў райцэнтры, сабраны 23 пары абутку, 73 адзінкі адзення, канцтавараў і школьных прылад – каля 30 адзінак. У скарбонкі арганізацыі сабрана 153 рублі. З рынку ў г. п. Івянец валанцёры Чырвонага Крыжа прынеслі 8 пар абутку, 14 адзінак адзення і каля 20 адзінак канцтавараў. Тут у скарбонкі сабраны 121 рубель.   

    Раённае прадстаўніцтва таварыства, хлопчыкі і дзяўчынкі, якім была аказана дапамога, шчыра ўдзячны ІП Анастасіі Сяргееўне Анішчук, Жанне Аркадзьеўне Доўнар, Вользе Адамаўне Сліжык, Зоі Паўлаўне Данько, Людміле Фёдараўне Скляповіч, Але Мікалаеўне Калышкавай, Тамары Уладзіміраўне Горбач, Ігару Мікалаевічу Пракопчыку, Сяргею Анатольевічу Іоду, Наталлі Уладзіміраўне Гасціловіч, Аліне Дзмітрыеўне Занямонец, Андрэю Тадэвушавічу Бразінскаму. 

    Добра паўдзельнічалі ў акцыі і жыхары Валожына. Найбольшую колькасць карысных рэчаў у офіс райарганізацыі прынеслі Ала Паўлаўна Фейгіна, Аляксандр Аляксандравіч Арцюкевіч, Марына Эдуардаўна Данчанка, Валянціна Іосіфаўна Кавалеўская, Алена Іванаўна Гедроіць, Вольга Мар’янаўна Папрукайла, Вераніка Віктараўна Загорская.  У выніку дапамога аказана 25 сем’ям, у якіх выхоўваюцца 56 дзяцей. 14 пар абутку і 48 адзінак адзення перададзены выхаванцам ліцэя з малазабяспечаных сем’яў. Па традыцыі наведаліся валанцёры і ў сацыяльны прытулак, куды прынеслі 13 пар абутку, 32 адзінкі адзення і канцтавараў на суму 120 рублёў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars