У рэкардсменах – Дубіна і Суднікі

Восенню не толькі куранят лічаць, але і рахунак іншай сельскагаспадарчай дзейнасці падводзяць.

    Цяпер на павестцы дня аграрыяў першым радком ідуць караняплоды. Сёлета яны паказваюць хай і не высокую ўрадлівасць, але дастатковую, каб перазімаваць, пракарміцца і не трапіць у залежнасць ад імпарту.

    Бульбай заняты 42 гектары. Да ўборкі “другога хлеба” ў раёне яшчэ толькі прыступілі, але, нягледзячы на гэта, ужо вядома, што збяруць яго ў сярэднім па 155 цэнтнераў з гектара.

    Палеткі з цукровымі буракамі раскінуліся на 1930 гектарах. Іх на кожным гектары вырасла амаль па 300 цэнтнераў. Рэкордна ўрадзілі буракі ў ААТ “Агра-Дубінское”. Салодкіх клубняў тут збіраюць ледзь не ўдвая больш, чым суседзі – 533 цэнтнеры з гектара.  

    Яшчэ шапаціць у палях зялёнымі лістамі кукуруза. Прыкладна 6000 гектараў зерневай культуры зжынаюцца на закладку сакавітых кармоў для жывёлагадоўлі. Кукуруза з плошчы ў 520 гектараў будзе абмалочана на зерне.

   Парадавалі сёлета кукурузныя палі ААТ “Суднікаўскі”, якія пастаўляюць па 349 цэнтнераў зялёнай масы з кожнага гектара пры сярэднераённым паказчыку 220.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars