На павестцы – лён

    Сёлета “паўночным шоўкам” у раёне былі засаджаны 1029 гектараў. На тэрыторыі суседніх раёнаў – Маладзечанскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага – ёсць ільняныя палеткі, за якія таксама нясе адказнасць ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Там абслугоўвалася прыкладна 1100 гектараў.

    У палявых работах прадпрыемства рыхтуецца ставіць кропку. Убраць засталося не больш за 10 працэнтаў ад усёй плошчы. Ураджайнасць гэтай тэхнічнай культуры, нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, месцамі дасягае 11 цэнтнераў з гектара, што набліжаецца да рэкорднага паказчыка. Усяго ж на льнокамбінаце плануюць сабраць 4000 тон ільновалакна.

    Паралельна з уборачнай кампаніяй вядзецца і падрыхтоўка глебы пад чарговыя пасевы. Будучы льняны клін ужо выдзелены, і яго найперш неабходна апрацаваць хімікатамі ад пустазелля. Па заканчэнні аграхімічных работ атрад механізатараў возьмецца за ворыва.

     Прыемна, што сярод тых, хто вызначыўся руплівасцю і стараннем пры вырошчванні і ўборцы льну, – прадстаўнікі маладога пакалення. Юрый Ланько, якому няма яшчэ і дваццаці, прывёў у належны стан 281 гектар даўгунцу. З працэсам прэсавання выдатна справіліся механізатары Дзяніс Сасноўскі і Віталь Карпук. На асабістым рахунку Вадзіма Дарошкі – 61,5 гектара перавернутай па ўсіх тэхналагічных параметрах ільносаломкі.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars