Справа па душы

    Кадравую палітыку кожнага прадпрыемства ці арганізацыі можна назваць паспяховай тады, калі працаўнікі бачаць перспектыву асабістага дабрабыту менавіта тут. Вось і кіраўніцтва дзіцячага санаторыя “Налібоцкая пушча” імкнецца, каб іх супрацоўнікі на заробкі не скардзіліся. Сёння штат санаторыя налічвае прыкладна 90 работнікаў. Асноўны касцяк складаюць тыя, хто аддаў установе не адзін год жыцця. Хапае тут і сямейных дынастый. А гэта значыць, што людзі даражаць працоўным месцам, любяць сваю работу і ганарацца калектывам.

    З 1996 года працуе вадзіцелем у “Налібоцкай пушчы” Юрый Яўстаф’евіч ЛАНЬКО. Спрыяльны збег абставін склаўся ў чалавека: дом і работа побач, усё жыццё займаецца справай па душы, калегі паважаюць. Не дзіва, што вочы яго вылучаюць радасць, а твар свеціцца ўсмешкай.

    Аўтапарк санаторыя даволі разнастайны, але і вялікі аўтобус “МАЗ”, і маленькую “Газель” можна без развагі даверыць вопытнаму прафесіяналу Юрыю Яўстаф’евічу. Пасажыры, якія хоць раз адпраўляліся з гэтым шафёрам у паездку, запамінаюць акуратную манеру яго язды, ветлівае абслугоўванне і аптымістычны характар. 

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars