Паважаныя спажыўцы электраэнергіі!

    У сувязі з прыняццем пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2018 г. № 510 унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 г. № 571 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх структурных элементаў”.

    Адным з новаўвядзенняў стала ўсталяванне для спажыўцоў, чые жылыя памяшканні не абсталяваны электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, але абсталяваны сістэмамі цэнтралізаванага забеспячэння прыродным газам толькі на мэты гатавання ежы і (або) ацяплення, нарматыву спажывання электраэнергіі, у межах якога аплата спажытай электрычнай энергіі робіцца па тарыфе, што субсідзіруецца, да 250 кВт.г. Пры спажыванні імі ад 250 кВт.г да 400 кВт.г аплата таксама будзе разлічвацца па тарыфе, што субсідзіруецца, але з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3. Пры перавышэнні 400 кВт.г аплата робіцца па тарыфе, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на аказанне паслуг электразабеспячэння.

    Абаненты, што з’яўляюцца непрацуючымі пенсіянерамі, дасягнулі пенсійнага ўзросту, асобамі, якія маюць права на льготы па аплаце за паслугі электразабеспячэння, або інвалідамі III групы, атрымалі магчымасць аплачваць электраэнергію па тарыфах, што субсідзіруюцца, у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання ў двух жылых памяшканнях: па адрасе рэгістрацыі па месцы жыхарства і па адным адрасе рэгістрацыі па месцы знаходжання на свой выбар.

    Для афармлення заявы бытавыя абаненты, якія адносяцца да вышэйпаказанай катэгорыі, могуць звярнуцца ў Валожынскі энергазбыт (тэл.: 65995, 65996). Час абслугоўвання грамадзян: пн.-пт.: 8.00-18.00, суб.: 8.00-14.00. Пры сабе неабходна мець: дакумент аб рэгістрацыі па месцы знаходжання, для непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, – працоўная кніжка альбо іншы дакумент, які пацвярджае, што пенсіянер не ажыццяўляе працоўную дзейнасць, для асоб, якія маюць права на льготы, або інвалідаў III групы – пасведчанне інваліда.

    Названыя змены ўступілі ў сілу з 1 ліпеня 2018 г.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars