Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Региональные новости

    У чацвер ідэалагічнаму актыву раёна прадставілі першага сакратара раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі – Наталлю Паўлаўну Лоўчую, якая працуе дырэктарам раённага краязнаўчага музея.

    Напярэдадні новага лідара камуністы абралі на пазачарговым сходзе. Да гэтага моманту раённую арганізацыю на працягу дзесяці гадоў узначальвала Ірына Сяргееўна Каваленка.

    Раённая арганізацыя налічвае 39 членаў. Новаму сакратару ёсць над чым працаваць, у першую чаргу – над папаўненнем сваіх радоў. У камуністаў наперадзе шмат спраў: 29 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў утварэння ВЛКСМ, затым патрэбна годна сустрэць 100-годдзе КПБ і 100-годдзе з дня ўтварэння БССР, якое будзе адзначацца 1 студзеня 2019 года.

 

    Да прафесіянальнага свята – Дня работнікаў лясной гаспадаркі – шэраг прадстаўнікоў Валожынскага лясгаса атрымалі ўзнагароды рознага кшталту. Прадстаўнічая дэлегацыя была запрошана на ўрачысты сход Мінскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання.

    Грамата Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі была ўручана вадзіцелю аўтамабіля па вывазцы лесу Ігару Рыгоравічу Унучаку, падзяку Міністэрства атрымаў памочнік ляснічага Багданаўскага лясніцтва Аляксандр Фляр’янавіч Крымоўскі. Нагрудны знак “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” уручаны лесніку Валожынскага лясніцтва Генадзю Вітальевічу Журкевічу. Нагрудныя знакі “10 гадоў бездакорнай службы” атрымалі інжынер па лесакарыстанні Дзмітрый Мікалаевіч Каваленка, інжынер па лесааднаўленні Андрэй Аляксеевіч Захарэвіч, леснікі Валожынскага, Пяршайскага, Івянецкага (два), Ракаўскага і Багданаўскага лясніцтваў Аляксандр Аляксандравіч Сікорскі, Валерый Сяргеевіч Рамановіч, Анатоль Бярнардавіч Барысевіч, Вячаслаў Іванавіч Бурак, Сяргей Анатольевіч Іошын, Мікалай Іванавіч Калугін. Падзякі абласнога ўпраўлення МНС і Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання былі ўручаны вадзіцелю пажарнага аўтамабіля Пяршайскага лясніцтва Паўлу Мечыслававічу Шапавалу. Асобным работнікам уручаны ўзнагароды на абласным узроўні. Таксама загадам па лясгасе Ганаровымі граматамі і граматамі адзначаны 24 работнікі.

 

    Таварыства Чырвонага Крыжа – адна са старэйшых грамадскіх арганізацый у краіне, якая аказвае жыхарам рэспублікі і не толькі рэальную дабрачынную дапамогу. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства А. У. Трацэўская вядзе дакладную дакументацыю, сваімі рукамі зрабіла неабходныя журналы і прабрашуравала іх.

    У асобным журнале – спісы людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і ўсе іх даныя. Сёння ў спісе значацца 123 чалавекі. Ёсць журнал расходвання ахвяраванняў у натуральным выглядзе, іншыя. Толькі за трэці квартал бягучага года гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення, абутку, пасцельнай бялізны і канцтавараў атрымалі 52 жыхары Валожыншчыны.

 

    За 8 месяцаў бягучага года на курсах павышэння кваліфікацыі пабывалі 26 урачоў і 37 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, якія працуюць у медыцынскіх установах раёна. Працэс павышэння кваліфікацыі, набыцця сумежных прафесій у гэтым калектыве арганізаваны вельмі дакладна.

    У верасні на курсах павышэння пабывалі ўрач-

отарыналарынголаг Алена Леанідаўна Дзямбіцкая, урач-стаматолаг (загадчык) Анастасія Барысаўна Ганчар, урач-інфекцыяніст (загадчык) Андрэй Аляксандравіч Якіменка, урач-педыятр дзіцячай кансультацыі Ганна Аляксандраўна Зіноўская, урач-хірург хірургічнага аддзялення Таццяна Вячаславаўна Якіменка, урач лабараторнай дыягностыкі Наталля Паўлаўна Іошына, урач стаматолаг-тэрапеўт Ракаўскай участковай бальніцы Глеб Ільіч Бярозка, урач “Хуткай дапамогі” (загадчык) Ілья Алегавіч Дзямбіцкі. Таксама павысілі кваліфікацыю 6 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

 

    За 8 месяцаў бягучага года на курсах павышэння кваліфікацыі пабывалі 26 урачоў і 37 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, якія працуюць у медыцынскіх установах раёна. Працэс павышэння кваліфікацыі, набыцця сумежных прафесій у гэтым калектыве арганізаваны вельмі дакладна.

    У верасні на курсах павышэння пабывалі ўрач-отарыналарынголаг Алена Леанідаўна Дзямбіцкая, урач-стаматолаг (загадчык) Анастасія Барысаўна Ганчар, урач-інфекцыяніст (загадчык) Андрэй Аляксандравіч Якіменка, урач-педыятр дзіцячай кансультацыі Ганна Аляксандраўна Зіноўская, урач-хірург хірургічнага аддзялення Таццяна Вячаславаўна Якіменка, урач лабараторнай дыягностыкі Наталля Паўлаўна Іошына, урач стаматолаг-тэрапеўт Ракаўскай участковай бальніцы Глеб Ільіч Бярозка, урач “Хуткай дапамогі” (загадчык) Ілья Алегавіч Дзямбіцкі. Таксама павысілі кваліфікацыю 6 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *