Каардынацыя і інфармаванне

Пастаяннай камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва праводзіцца значная работа ў кірунку павелічэння колькасці грамадзян, што заняты ў эканоміцы. Кожны 2-і і 4-ы чацвер месяца адбываюцца пасяджэнні камісіі, у тым ліку і выязныя.

    Жыхары раёна, зацікаўленыя ў пошуку работы ці змене працоўнага месца, звяртаюцца ў камісію самастойна. Разам з тым, ёсць катэгорыя грамадзян, якіх на сустрэчу з членамі камісіі даводзіцца запрашаць. Гэта грамадзяне, што прайшлі лячэнне ў ЛПП, вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, знаходзяцца на ўліку ў РАУС.

    У бягучым годзе на пасяджэнні камісіі быў запрошаны 91 чалавек. З іх 29 атрымалі накіраванне ў органы занятасці (звярнуліся 23). 18 чалавек атрымалі статус беспрацоўных, 15 накіраваны на працаўладкаванне, працаўладкаваліся 13. Тым, хто звяртаўся самастойна (15 чалавек), дадзены належныя кансультацыі, у выніку чаго работу знайшлі 6 чалавек. Дарэчы, як паведамілі ў цэнтры занятасці, вакансій хапае на ўсіх (па апошніх даных, 139 працоўных месцаў чакаюць прэтэндэнтаў), таму адсутнасць работы ў некаторых асоб часцей за ўсё сведчыць пра нежаданне працаваць.

    Цяпер перад камісіяй стаіць задача давесці да ведама грамадзян, якія не працуюць, інфармацыю пра аплату за гарачае водазабеспячэнне. Вядома, што з 1 студзеня 2019 года тыя, хто не заняты ў эканоміцы краіны, будуць плаціць за паслугу па асобных тарыфах (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2018). У райцэнтры гарачую ваду атрымліваюць жыхары мікрараёна Сельгастэхніка. У хуткім часе ў 12 дамах па вуліцах Міру, Гагарына і Партызанскай таксама будзе арганізавана гарачае водазабеспячэнне. Усім грамадзянам, што не працуюць, а пражываюць у дамах з гарачай вадой, накіраваны заказныя пісьмы, дзе кожнаму з іх даецца належнае тлумачэнне сітуацыі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars