Здароўе заўсёды ў модзе

18 верасня на базе Валожынскай цэнтральнай бальніцы адбылося расшыранае пасяджэнне прэзідыума Савета Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый. На павестку дня выносілася пытанне аб дзейнасці прафсаюза бальніцы, выкананні норм калектыўнага дагавору. Узначаліла пасяджэнне старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская.  

     Прафсаюзная арганізацыя цэнтральнай раённай бальніцы – адна з самых буйных у раёне і вызначаецца мэтанакіраванай работай па ахове інтарэсаў сваіх членаў, забеспячэннем іх карыснага і цікавага адпачынку. Не так даўно ўзначаліў пярвічку ўрач Антон Дубінка. На ўзбраенне ён узяў вопыт сваіх папярэднікаў. Такім чынам добрыя традыцыі і напрацоўкі арганізацыі працягваюцца.

     Але толькі афіцыйным ракурсам сустрэча не абмежавалася. Скарыстаўшы прадстаўнічы форум, кіраўніцтва ўстановы аховы здароўя правяло экскурс па кабінетах, дзе ажыццяўляюцца платныя стаматалагічныя, касметычныя і фізіятэрапеўтычныя працэдуры. Некаторыя прафсаюзныя лідары нават праверылі іх эфектыўнасць на сабе. 

     Раённая бальніца сёння мае ўсе магчымасці для аказання высакакласных паслуг: сучаснае абсталяванне, эфектыўныя медыцынскія прэпараты, кваліфікаваных спецыялістаў. Акрамя гэтага, урачы і медсёстры гатовы выязджаць у працоўныя калектывы для правядзення лабараторных экспрэс-аналізаў, вакцынацыі, прафілактычных працэдур.

    Галоўны ўрач райпаліклінікі А. А. Бурак выказаў спадзяванне, што прафсаюзы не толькі правядуць асветніцкую работу ў сваіх працоўных калектывах, але і заахвоцяць людзей актыўна карыстацца навейшымі медыцынскімі паслугамі на платнай аснове.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars