Пазнаюць таямніцы прыроды

У Сакаўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе вялікая ўвага надаецца вывучэнню роднага куточка. Школьнікі цікавяцца гісторыяй, даследуюць флору і фаўну, наводзяць парадак на сваёй зямлі.

    Да Года малой радзімы ва ўстанове адукацыі прымеркавалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый “Упрыгожым Беларусь кветкамі”. Сярод намінацый найбольш блізкай аказалася “Лепшы вучэбна-вопытны ўчастак”. Загадчык участка – настаўнік геаграфіі і біялогіі Яніна Віктараўна Макрыцкая загадзя прадумала ўсе дэталі і распрацавала план работ. Вясновай парой усёй школай прыступілі да справы. Графік быў складзены такім чынам, каб кожны вучань меў магчымасць паназіраць за фазамі развіцця раслін у перыяд іх росту і развіцця.

    З дзесяці соткаў зямлі каля вучэбнай установы шэсць адведзены пад агарод, тры – пад кветкі, і адну займаюць пладова-ягадныя культуры. Пад кіраўніцтвам вопытнага педагога рабяты вырошчвалі агуркі, цыбулю, капусту, моркву, буракі, бульбу і дабіліся добрых вынікаў. Гародніна перададзена ў школьную сталовую. Яе, акрамя бульбы, поўнасцю хопіць для харчавання дзяцей на працягу навучальнага года.

    Для стварэння ўтульнасці, паляпшэння эстэтычнага выгляду школьнага двара, а таксама экалагічнай абстаноўкі ў кветкава-дэкаратыўным аддзеле ўчастка высаджаны аднагадовыя і шматгадовыя яркія кветкі і хмызнякі. З вясны да восені радуюць вока дзяцей і дарослых першацвет, браткі, аксаміткі, хаста, а таксама фарзіцыя, ружы, гартэнзіі, туі і інш.

    Асабліва падабаецца рабятам працаваць у пладова-ягадным аддзеле. Ранняй вясной яны беляць ствалы яблынь і сліў, апрацоўваюць ад шкоднікаў і хвароб кусты чорных і чырвоных парэчак, займаюцца праполкай клубніц. Багаты ўраджай – найлепшая ўзнагарода за працу.

    Акрамя практычнага значэння, школьны ўчастак мае вялікі выхаваўчы патэнцыял. У рабят ёсць магчымасць пазнаёміцца з садовымі і агароднымі раслінамі, палявымі і тэхнічнымі культурамі, пустазеллем, рознымі шкоднікамі, авалодаць уменнямі і навыкамі догляду за раслінамі, а гэта ў сваю чаргу можа паспрыяць свядомаму выбару будучай прафесіі.

    Педагогі ўстановы праводзяць на ўчастку ўрокі, практычныя і пазакласныя заняткі, экскурсіі, у выніку якіх у рабят выхоўваюцца любоў да роднага краю, беражлівыя адносіны да прыроды, жаданне разумна выкарыстоўваць яе дары і прымнажаць багацці.

    На дадзены момант прэзентацыя і справаздача па вучэбна-вопытным участку перададзена на разгляд камісіі адборачнага абласнога этапу конкурсу.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars