Зімовы рацыён

Пакуль лугі зелянеюць сакавітай травой, каровы знаходзяцца на выпасе. Аднак дадатковы рацыён нават у летні перыяд для рагуль прадугледжаны. Прыйшоўшы ў стойла, жывёла ласуецца свежаскошанай зялёнай масай, камбікармамі, мукой, і таму пытанне кармоў для жывёлаводаў застаецца надзённым на працягу ўсяго года.     

    Статак ААТ “Лоск” не маленькі – 1936 галоў. Малочнатаварныя комплексы размяшчаюцца ў Седлішчах, Вялікім і Малым Запруддзі, Гародзьках. Побач з фермамі закансерваваны 10 сіласных і сянажных ям, дзе ўтрамбавана больш за 11000 тон вітаміннага запасу. Яшчэ адна траншэя знаходзіцца ў стане закладкі. Акрамя гэтага, зімовы рацыён грамадскага статка будзе дапоўнены запакаваным у плёнку і сухім сенам, якога нарыхтавана 1069 і 1041 тона адпаведна.

    Клапоцяцца ў гаспадарцы і пра збалансаванае харчаванне цялят. Сярэднесутачныя прывагі маладняку мяжуюцца ў памерах 400-500 грамаў. Дзяржаве сёлета здадзена больш за 130 тон мяса.

    На цялятніку ў Седлішчах утрымліваюцца 96 самых маленькіх гадаванцаў – ад нараджэння да месяца. Ім, як паведаміла загадчыца Тамара Пятроўна Гірлоўская, у дадатак да малака выдаецца неабходная колькасць аўса і камбікармоў. Рацыён не вагаецца ў залежнасці ад пары года. Галоўнае – яго дастатковая колькасць, а пра гэта ў гаспадарцы паклапаціліся.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars