Не марнуючы часу

    Адна з самых аддаленых гаспадарак у раёне – ААТ “Багданаўскае”, якое сёння дае працу для 123 чалавек. Работнікаў умелых і старанных тут хапае, але і нагрузка ў кожнага механізатара ці жывёлавода не маленькая.

     У бліжэйшы час багданаўцы плануюць справіцца з ворывам і сяўбой азімых. 570 гектараў ужо засеены пшаніцай і трыцікале, на чарзе – азімае жыта. Для таго, каб не марнаваць ні адной спрыяльнай хвіліны, тэхніка рана адпраўляецца ў поле і працуе ўвесь светлавы дзень. Гарачае харчаванне за сімвалічную плату трактарысты атрымліваюць прама на рабочым месцы. 

    Паралельна з сяўбой азімых вядзецца ўборка кукурузы. Пад гэту культуру сёлета было адведзена 250 гектараў. На сярэдзіну верасня з расліны закладзена 3200 тон сіласу і намалочана 60 тон зерня. Сельгасвытворцам засталося апрацаваць яшчэ амаль палову кукурузных плошчаў.

    Фінішную кропку паставіла гаспадарка па канюшыне – яна цалкам скошана, намалочана 7 тон чыстага насення. Завершаны і аграхімічныя работы. Амаль па паўтара цэнтнера калійных і фасфатных угнаенняў унесены пад будучы ўраджай.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars