Уладар вёскі

    22 верасня ў вёсцы Сёмкава Мінскага раёна адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі-2018», дзе прынялі ўдзел 22 маладыя сям’і, што сталі лепшымі ў сваіх раёнах.

    Сярод удзельнікаў праекта ў гэтым годзе — бацькі з дзецьмі, якія і сваё жыццё, і прафесійную дзейнасць цалкам звязваюць з сельскай мясцовасцю. У адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел кіраўнік Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Валожынскі раён прадстаўляла сям’я Кулік з аграгарадка Доры.

     Удзельнікі прайшлі шэраг выпрабаванняў: конкурс візітных картак «Вітаем па-беларуску», спаборніцтвы «Наезнікі» і «Дрывасекі», сельскую спартыўную эстафету, конкурс «Інтэлектуалы вёскі».

     Напярэдадні падзеі ў інтэрнэцэ прайшоў конкурс відэаролікаў «Вось маё». Кожная сям’я зняла кароткі фільм, дзе паказала сваё падвор’е, гаспадарку і ўклад жыцця. Самую вялікую колькасць галасоў у гэтай намінацыі набрала сям’я з Капыльскага раёна.

     Пяць сем’яў з лепшымі вынікамі атрымалі пуцёўкі на абласныя «Дажынкі», якія адбудуцца 29 верасня ў Мядзелі. Менавіта там вызначаць галоўных пераможцаў.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars