Галоўнае свята аграрыяў вобласці сёлета прайшло ў Мядзелі. Лепшых хлебаробаў цэнтральнага рэгіёну краіны прывіталі са сцэны шматлікія высокапастаўленыя госці, сярод якіх былі старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Уладзімір Уладзіміравіч Гракун, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Валер’евіч Хмель і іншыя.
У абласных «Дажынках-2018» прынялі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек. Сярод іх было і 130 прадстаўнікоў Валожыншчыны. На свята паехалі не толькі работнікі аграрнай галіны, але і прадстаўнікі працоўных калектываў са сваімі таварамі, якія выдатна папоўнілі маштабны фестываль-кірмаш прадукцыі.
Сяргей САДОЎСКІ
Фота Віталя МЫШЛЁНА
У склад дэлегацыі нашага раёна, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, увайшлі 130 чалавек.
Свята поўнілася ўрачыстымі, хвалюючымі момантамі. Дырэктар ААТ «Агра-Дубінское» Генадзь Вацлававіч КАСПЯРОВІЧ (першы злева) на вялікай сцэне атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу, прафесіяналізм і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па выніках уборкі ўраджаю 2018 года.
Вось так выглядала наша дэлегацыя падчас маштабнага шэсця калектываў аграрыяў і працоўных калектываў вобласці.
На гэтым здымку ў большасці –прадстаўнікі КСУП «Сакаўшчына-Агра».
У выставе «Горад майстроў» з поспехам удзельнічалі і валожынцы.
Арыгінальна і самабытнапрадстаўлялі свае рэгіёныработнікі культуры.
Прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама на чале з кіраўніком цэнтральнага рэгіёну краіны Анатолем Міхайлавічам ІСАЧАНКАМ уважліва сачылі за канцэртнай праграмай.
Хлебаробаў Міншчынывіншавала песняйзорка беларускай эстрадыІрына ДАРАФЕЕВА.
Работнікі Валожынскага райспажыўтаварыства наладзілі спраўны гандаль прысмакамі…
Прадставіў сваю прадукцыю і ДЛГУ «Валожынскі лясгас».
Сцэна насупраць вялікага возеразмясціла шмат запрошаных на канцэрт.
Фінальным акордам мерапрыемства стаў феерверк з залацістых пялёсткаў, што сімвалізавалі багаты хлебны каравай Міншчыны, якая ў чарговы разпадтрымала статус асноўнай жытніцы краіны. А эстафету ў Мядзеля пераняў Барысаў. Там і адзначаць «Дажынкі-2019».