Паважаныя работнікі адукацыі Валожыншчыны! Дарагія ветэраны педагагічнай працы!

Па традыцыі, у першую нядзелю кастрычніка прыходзіць да нас асаблівае, сапраўды ўсенароднае свята – Дзень настаўніка. Усе мы былі вучнямі, і ў кожнага застаецца ў памяці любімы настаўнік, удзячнасць якому мы захоўваем на працягу ўсяго жыцця.

    Прафесія педагога – адна з найбольш ганаровых і гуманных. Сваёй самаадданасцю, нястомнай працай, пастаянным творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня як нашага раёна, так і ўсёй краіны. Раскрываючы здольнасці вучняў, вы дапамагаеце ім вызначаць сваё прызванне і выбраць дастойную жыццёвую дарогу.

    Развіццё сферы адукацыі з’яўляецца прыярытэтным кірункам у рабоце мясцовых органаў улады. Штогод абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база навучальных устаноў, ствараюцца ўмовы для творчасці і прымнажэння слаўных традыцый айчыннай асветы.

    У гонар святочнага дня дазвольце выказаць вам словы глыбокай удзячнасці за вашу нялёгкую, высакародную і такую патрэбную працу, за адданасць прафесіі, цярпенне, увагу і любоў да дзяцей. Упэўнены, што вы і далей будзеце з уласцівымі сапраўднаму настаўніку энтузіязмам і верай у чалавека сеяць у юных душах зерне ведаў і дабра.

    Дарагія педагогі! Ад усёй душы жадаю вам удзячных і таленавітых вучняў, моцнага здароўя, шчасця і натхнення. Няхай будуць невычэрпнымі дабрыня і мудрасць у вашых сэрцах, не згасне агонь шчырай адданасці сваёй справе!

З павагай, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars