Выніковасць іх працы – пагалоўе статкаў

На базе ТАА “Адамова-агра” прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод аператараў штучнага асемянення. Падобнае мерапрыемства праводзіцца кожны год, яго мэта – павышэнне прэстыжу сельгасспецыяльнасці, ад якой залежыць павелічэнне статкаў і, як вынік, аб’ёмы вытворчасці мяса і малака.

    Работу сямнаццаці аператараў ацэньвалі галоўны ветурач РУСП “Мінскае племпрадпрыемства” Уладзімір Мікалаевіч Шаўкун, дырэктар Валожынскага філіяла Валянціна Іванаўна Юкавец, галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Аляксееўна Ушацкая, намеснік галоўнага ветурача Валожынскай райветстанцыі Міхаіл Міхайлавіч Шаўлюк. Конкурсная праграма складалася з практычнай часткі і тэставых заданняў. Як адзначылі члены журы, тройка лідараў вызначылася амаль адразу, а вось каму дастанецца галоўны прыз, стала вядома толькі пасля таго, як былі падлічаны ўсе балы.

   У выніку на першым месцы аказаўся прадстаўнік СГУ “Бабровічы” УП “Мінаблгаз” Леанід Канстанцінавіч Шарко, на другім – Зінаіда Збігнеўна Тарайковіч з ААТ “Суднікаўскі”, на трэцім – Таццяна Іванаўна Бычкоўская з КСУП “Пяршаі-2014”. Кожнаму з іх былі ўручаны каштоўныя падарункі. Старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар Станіслававіч Гідлеўскі ўзнагародзіў таксама Яніну Уладзіміраўну Сліж з ААТ “Багданаўскае”. Жанчына аддала няпростай справе больш за 25 гадоў жыцця. За лепшы пункт штучнага асемянення прыз дастаўся Марыі Андрэеўне Целяжэвіч з КСУП “Падбярэззе”. Падарункам адзначана і праца маладога, але перспектыўнага аператара – Міхаіла Іванавіча Сяўрука з Суднікаў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars