Новае жыццё ў абмен на накрыўкі

    Штогод на беларускія звалкі трапляе каля 4000 тон пластыкавых накрывак – гэта вялікая лічба. Таму ў 2018 годзе па ўсёй краіне быў запушчаны праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Галоўныя мэты праекта – дапамагчы цяжкахворым дзецям з захворваннямі нервовай сістэмы і рухальнымі парушэннямі: купіць неабходныя лекі, медыцынскае абсталяванне, сродкі рэабілітацыі, а таксама палепшыць экалагічную сітуацыю ў краіне.

    Сёння да праекта ўжо далучыліся больш за сто школ, прадпрыемстваў і гіпермаркетаў у 50 гарадах і пасёлках па ўсёй краіне. У Валожынскім раёне пункты збору накрывак размяшчаюцца ў Івянецкай школе і Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце. Валанцёрам акцыі можа стаць любы жадаючы.

    Каардынатары праекта збіраюць у сябе на складзе пластыкавыя крышкі з пунктаў збору, потым іх здаюць на перапрацоўчы завод у Маскве, а атрыманыя грошы накіроўваюцца на дабрачыннасць. Каб стаць падапечным праекта, неабходна даслаць заяўку. Да супрацоўніцтва прыцягваюцца кампетэнтныя ўрачы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якія даюць сваё экспертнае заключэнне наконт неабходнасці дапамогі. Праект заключае з кожным падапечным дагавор і кантралюе, каб выдзеленыя сродкі траціліся на заяўленыя патрэбы. Грошы накіроўваюцца толькі на тыя прылады рэабілітацыі, лекі і медыцынскае абсталяванне, якія не выдаюцца бясплатна дзяржавай альбо выдаюцца, але іх прыйдзецца чакаць вельмі доўга.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars