Неспадзяваная знаходка

    Падчас будаўнічых работ, якія вяліся на ўчастку насупраць храма Святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, што ў вёсцы Вішнева, былі знойдзены чалавечыя касцявыя астанкі.

    Гэты ўчастак настаяцель храма айцец Аляксандр выбраў для будаўніцтва дома, і такая знаходка яго вельмі здзівіла і ўсхвалявала. На месца здарэння прыбылі работнікі следчага камітэта. Была праведзена судзебна-медыцынская экспертыза, у выніку якой вызначылі, што пахаванне было зроблена раней за 1914 год.

    Застаецца толькі здагадвацца, хто тут быў пахаваны і калі. Верагодна, што гэта адбывалася падчас Айчыннай вайны 1812 года паміж Расіяй і Францыяй. А магчыма, напамін пра сябе пакінулі падзеі 1863 года, калі праходзіла паўстанне пад правадырствам Кастуся Каліноўскага. Хацелася, каб неардынарная знаходка зацікавіла спецыялістаў-гісторыкаў, археолагаў, і былі праведзены больш дэталёвыя даследаванні. Мабыць, тады б адкрылася яшчэ адна невядомая старонка гісторыі Вішнеўшчыны.

    Сёння астанкі зноў пахаваны, а на месцы спачыну айцом Аляксандрам усталяваны памятны знак.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars