Паважаныя матулі Валожыншчыны!

    Ад усяго сэрца віншую з цудоўным святам — Днём маці. Вытокі гэтага свята — у глыбокім, паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. Дзякуючы маме, яе каханню, клопату і ўдзелу ў вызначэнні нашай жыцёвай дарогі, мы дасягаем пастаўленых мэт. Ніхто не любіць нас так непатрабавальна і бескарысліва, як мама. Яна дае першыя ўрокі маральнасці і духоўнасці, дабрыні і пяшчоты.

    Сёння жанчыны не толькі гадуюць і выхоўваюць дзяцей, займаюцца хатняй гаспадаркай, але і добрасумленна працуюць у розных сацыяльна-вытворчых сферах, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Самае цёплае віншаванне тым матулям, якім давялося быць удзельніцамі Вялікай Айчыннай вайны, працаваць у тыле, несці нягоды акупацыі, удаўства і адзіноты.

    Віншаванні і найлепшыя пажаданні адрасую шматдзетным і маладым мамам, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей у прыёмных і апякунскіх сем’ях. Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця, любові і згоды ў сям’і, паспяховай рэалізацыі жыццёвых планаў.

З павагай, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars