Прыгажосць божага свету

    Так называлася размешчаная ў вестыбюлі РЦК выстава малюнкаў удзельнікаў дзіцячага конкурсу ў рамках аднайменнага штогадовага Міжнароднага конкурсу, які праводзіцца пад патранатам Маскоўскага Патрыярхату. Напярэдадні Пакрова Прасвятой Маці Божай Вечнадзевы Марыі павіншавалі ўсіх прысутных на свяце матуль, а таксама падвялі вынікі творчага «спаборніцтва» настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы, Благачынны Валожынскай акругі айцец Дзмітрый АГІЕВІЧ і настаяцель прыходу храма Праабражэння Гасподняга айцец Сергій АРЛОЎ.

    Святары адзначылі важнасць абодвух свят у жыцці грамадства і выказалі надзею, што абраныя лепшыя малюнкі (а гэта быў цяжкі выбар) зоймуць яшчэ больш высокія месцы на міждзяржаўным узроўні.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars