Атрымалася сапраўднае свята

Напярэдадні Дня маці спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра сумесна арганізавалі спартыўнае свята для матуль выхаванцаў аддзялення.

    Мерапрыемства прайшло ў памяшканні ФАЦ. З добрым настроем дванаццаць жанчын падзяліліся на каманды і прыступілі да спаборніцтваў. Іх дзеці на час турніру сталі заўзятымі балельшчыкамі, яны з усёй сілы стараліся падтрымаць, падахвоціць да лепшых вынікаў блізкіх людзей. Спартакіяда прайшла ў цёплай, добразычлівай абстаноўцы. Пасля яе заканчэння выхаванцы аддзялення парадавалі ўсіх прысутных невялікім канцэртам і ўручылі матулям падарункі, што зрабілі сваімі рукамі. Сувеніры для жанчын падрыхтавалі і работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Атрымалася сапраўднае свята, маці змаглі абстрагавацца ад хатніх клопатаў, цікава правесці час з дзецьмі, якія таксама атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars