Для самых родных і любімых

     Мама… Гэта слова, якое для большасці людзей з’яўляецца першым. Менавіта яна дае дзіцяці патэнцыял на ўсё жыццё і ў душы вечна моліцца за нас.

    У дачыненні да матулі кожны чалавек абавязаны праяўляць самае лепшае, што закладзена ў ім. Невыпадкова Дзень маці прыпадае на светлае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы, такое значнае для мільёнаў людзей.

    У Тыдзень маці, які праходзіў з 8 па 14 кастрычніка, у кожнай установе адукацыі раёна стараліся арганізаваць як мага больш яркіх, насычаных і значных мерапрыемстваў, зрабіць добрых і карысных спраў, каб зноў і зноў нагадаць сваім матулям пра тую любоў і пяшчоту, якую кожнае дзіця нясе ў сваім сэрцы.

    У школах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя самаму блізкаму і дарагому чалавеку, а таксама палітыцы Рэспублікі Беларусь па пытаннях мацярынства і дзяцінства, былі праведзены майстэрні па вырабе падарункаў да свята, аформлены выставы дзіцячых малюнкаў і вершаў, адрасаваных сваім мамам. Адбыліся разнастайныя акцыі, арганізаваныя валанцёрскімі атрадамі БРПА і БРСМ, а таксама была аказана шэфская дапамога адзінокім жанчынам, якім так патрэбна ўвага. У многіх навучальных установах запушчана Інтэрнэт-флэш-акцыя «Мая мама самая лепшая, таму што…»

    Дашкольныя ўстановы таксама праявілі творчую актыўнасць. Малышы рыхтавалі для сваіх любімых матуль прыемныя сюрпрызы: ляпілі з пластыліну і салёнага цеста, малявалі, выраблялі папяровыя аплікацыі і паштоўкі. Спартыўныя святы з удзелам маці нагадалі яшчэ раз пра тое, як прыемна і карысна рабіць нешта разам.

    Вынікам правядзення Тыдня сталі сямейныя святы, фотавыставы, святочныя канцэрты, якія надалі яшчэ больш значнасці і ўрачыстасці таму, што адбывалася.

Кацярына КАРОЛЬ,

метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars