Людзі гаварылі пра набалелае…

    Старшыня райвыканкама правёў сустрэчу з працоўным калектывам СП «Івкон» ААТ. Людзі гаварылі пра набалелае…

    «Не спраўляецеся – сыходзьце!» – рэзка, але справядліва пакрытыкаваў Мікалай Анатольевіч Астрэйка назначанага каля года назад пастановай эканамічнага суда вобласці антыкрызіснага кіраўніка Віктара Еўтуховіча. У прадпрыемства шэраг праблем, у цэнтры якіх – сур’ёзная запазычанасць па выплаце заробкаў і пагроза ліквідацыі. Разабрацца ў сітуацыі прыехалі таксама прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама Таццяна Амбражэй і Марына Іодзік.

    «Ніякіх істотных зрухаў, Вашых дзейсных крокаў для выпраўлення складанага становішча я не бачу, – пракаментаваў старшыня райвыканкама тлумачэнні Віктара Уладзіміравіча, якія ўзнялі хвалю прэтэнзій з залы. – Чаму не атрымалася ў поўнай меры скарыстацца прадастаўленай санацыяй (сістэмай мер, што дазваляюць пазбегнуць банкруцтва. Заўв. аўтара)? Калі людзі нарэшце атрымаюць заробленыя грошы?» Гэтыя пытанні засталіся без адназначнага адказу. Але – на два тыдні. Столькі часу Мікалай Анатольевіч адвёў кіраўніцтву СП «Івкон» ААТ, каб яны змаглі прадаставіць дакладны план антыкрызісных мерапрыемстваў і рашэння праблемных пытанняў. А іх падчас сустрэчы з работнікамі назапасілася шмат. Ад трохдзённай тыднёвай занятасці (і, як след, мізэрнай зарплаты, якую людзям даводзіцца атрымліваць дробнымі часткамі, ды яшчэ і нерэгулярна) да ўзаемаразлікаў з дэбіторамі, што вінаваты прадпрыемству значныя грошы і не спяшаюць іх аддаваць. Зрэшты, часткова ў гэтай праблеме дапамогуць райвыканкам і аблвыканкам. Улада акажа ўсямерную дапамогу і ў тым, каб знакамітае прадпрыемства выжыла. Але, магчыма, гэтыя пытанні будуць вырашацца ўжо з іншым кіраўніком Івянецкай цукеркавай фабрыкі…

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars