Акцыя “Хуткасць”

Закон и порядок

    З 18 па 21 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю «Хуткасць»

    За 9 месяцаў 2018 года з-за перавышэння хуткаснага рэжыму адбылося 121 дарожна-транспартнае здарэнне, у якіх 18 чалавек загінулі і 145 атрымалі траўмы.

    У нашым раёне 31 верасня каля 22.00 на аўтадарозе Валожын-Вішнева-Клім паблізу Мінцяў 37-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна, кіруючы матацыклам «Honda CBR 1000F», няправільна выбраў хуткасць руху, дапусціў занос матацыкла і перакуліўся. У выніку аварыі вадзіцель стукнуўся галавой аб бардзюр і загінуў на месцы. 24-гадовая пасажыр матацыкла з пераломамі была шпіталізавана ў рэанімацыю.

    За 9 месяцаў супрацоўнікамі ДАІ выяўлена больш за 17600 фактаў парушэнняў хуткаснага рэжыму. Згодна з артыкулам 18.13 КоАП, за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складзе да 24,5 рубля (да 1 базавай велічыні), ад 20 да 30 км/г – ад 24,5 да 73,5 рубля (ад 1 да 3 базавых велічынь), 30 і больш км/г – ад 73,5 да 245 рублёў (ад 3 да 10 базавых велічынь). За паўторнае на працягу года парушэнне караецца штрафам ад 122,5 да 367,5 рубля (ад 5 да 15 базавых велічынь) або пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да 1 года.

Сяргей ГЕЛДА, намеснік начальніка РАУС



Добавить комментарий