Мерапрыемства “Быт”

    Паважаныя жыхары г. Валожына і раёна! З 17 па 21 кастрычніка праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт» з мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх колаў насельніцтва да праблем насілля ў сям’і, тлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе.

    Нагадваем, што ў вырашэнні праблем насілля ў сям’і вам дапамогуць як супрацоўнікі праваахоўных органаў, так і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Калі вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звярніцеся за медыцынскай дапамогай, зафіксуйце пабоі. Урач абавязкова праінфармуе аб траўме міліцыю, а ў далейшым яго заключэнне дапаможа пакараць правапарушальніка.

    Да бяды не застануцца абыякавымі псіхолагі і юрысты бясплатнай гарачай лініі для пацярпелых ад дамашняга насілля. Тэлефон 8-801-100-8-801, ананімна, штодзённа з 8.00 да 20.00. Званок са стацыянарнага тэлефона бясплатны на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Аддзел аховы правапарадку

і прафілактыкі РАУС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars