Тэрмін знаходжання без віз для іншаземцаў павялічаны

26 ліпеня 2018 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.07.2018 № 295 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Згодна з ім унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 года № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».

    З 26 ліпеня ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску праз Дзяржаўную мяжу, Нацыянальны аэрапорт Мінск і часовага знаходжання на тэрыторыі краіны на тэрмін не больш за трыццаць сутак са дня ўезду для грамадзян дзяржаў згодна з дадаткам да Указа, якія маюць сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу.

    З дадатку да Указа выключаны Аргенцінская Рэспубліка, Федэратыўная Рэспубліка Бразілія, Рэспубліка Гандурас, Ганконг (Сянган) – спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, Макао (Аомынь) – спецыяльны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, Мальтыйскі Ордэн.

    Замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў рамках Указа на пяць сутак і легальна знаходзяцца ў краіне на момант уступлення ў сілу змяненняў у гэты ўказ, могуць знаходзіцца ў Беларусі да трыццаці сутак з дня ўезду.
    Указаная катэгорыя людзей на працягу каляндарнага года можа знаходзіцца ў краіне не больш за дзевяноста сутак (напрыклад, тры разы па трыццаць сутак). Акрамя таго, уезд у рамках Указа выключае магчымасць атрымання дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне. У выпадку захворвання, стыхійных бедстваў ці іншых непрадбачаных абставін, якія перашкаджаюць выезду іншаземца з Рэспублікі Беларусь, часовае знаходжанне можа быць падоўжана звыш трыццаці сутак, да спынення гэтых абставін.

    Як і раней, уезд у Беларусь з Расійскай Федэрацыі ў рамках Указа не дапускаецца. У сувязі з гэтым такія іншаземцы з’яўляюцца парушальнікамі заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і падлягаюць прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці з афармленнем візы для выезду. Выезд іншаземцаў, якія прыбылі ў рамках Указа з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю, пацягне за сабой прыняцце пастановы аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі, на падставе другога абзаца часткі 1 артыкула 30 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» ад 04.01.2010 № 105-З, дзе гаворыцца, што пастанова аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь можа быць прынята ў дачыненні да іншаземца, які парушыў правілы перасячэння дзяржаўнай мяжы або мытныя правілы.

    Пры спробе выезду з Рэспублікі Беларусь праз пункты пропуску ў парушэнне ўстаноўленага трыццацідзённага тэрміну, такія асобы будуць накіроўвацца органамі пагранічнай службы ў тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі або аддзяленне па кантролі за знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на паветраным транспарце для прыцягнення да адказнасці і афармлення візы для выезду.

Аддзяленне па грамадзянстве

і міграцыі РАУС

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars