Клопат агульны

Правядзенне адразу некалькіх акцый ініцыіравана Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Іх мэта – папярэджанне пажараў і гібелі людзей.

    Рэспубліканская акцыя “Моладзь – за бяспеку” прымеркавана да дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў тры этапы. Прадугледжваецца наведванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў. Шмат цікавага чакае і школьнікаў.   

    14 кастрычніка работнікі МНС наведалі ўстановы адукацыі раёна. Дзеці атрымалі не толькі карысныя веды і навыкі, але і прызы за ўдзел у віктарыне. Галоўнай жа падзеяй стала ўручэнне пасведчанняў членам маладзёжнай арганізацыі.

    Кожны школьнік даведаўся і пра мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”, які рэкамендавана ўстанавіць на гаджаты.              

    У сваю чаргу юныя выратавальнікі-пажарныя з СШ № 2 г. Валожына не засталіся абыякавымі да праблем пажылых людзей. Яны наведалі адзінока пражываючых жыхарак горада – Галіну Сцяпанаўну Даніловіч і Веру Уладзіміраўну Коцік. Актывісты прывялі ў парадак прысядзібныя ўчасткі і прыдамавыя тэрыторыі, дапамаглі ўбраць садавіну і гародніну, ускапалі агароды, надалі прывабны выгляд кветнікам. Не забыліся школьнікі праверыць і стан пячнога ацяплення.

    Юныя выратавальнікі-пажарныя з СШ № 2 – жаданыя госці ў гэтых немаладых жанчын, бо не першы год прыходзяць восенню на дапамогу ў справах і падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Для пажылога чалавека вельмі важна адчуць сябе ў цэнтры жыцця, пагаварыць з моладдзю, перажыць хвіліны радасці ад стасункаў.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars